БЕЛАРУСКАЯ
ШКОЛА Ў ВАРШАВЕ

НАБОР 2025/2026
    Школа пачала сваю дзейнасць з верасня 2022 года як анлайн- і афлайн-адукацыйная прастора для дзяцей, якія часова апынуліся ў Польшчы і іншых краінах свету пасля гуманітарнага крызісу ў Беларусі
    Яе заснавальнікам і кіраўніком стаў Алесь Лозка, былы старшыня зачыненага на радзіме РГА «Таварыства беларускай школы», аўтар шэрагу дапаможнікаў для розных адукацыйных устаноў.

    Лічбы за 2023/24 навучальны год
    • > 500
      заяў на навучанне
    • 28
      краінаў свету
    • >40
      настаўнікаў
    Вучнямі школы становяцца беларускія дзеці, якія атрымліваюць веды па асноўных прадметах ва ўстановах краіны пражывання, а па прадметах беларускага кампанента (роднай мове і літаратуры, гісторыі, геаграфіі, культуры Беларусі і інш.) на дадатковых занятках, кансультацыях БШВ па суботах (да 5 гадзін), каб не забываць сваю Радзіму і бясстратна ў ведах вярнуцца ў вольную Бацькаўшчыну. Таксама маецца магчымасць атрымліваць кансультацыі па прадметах польскай школы, якія выклікаюць цяжкасці (матэматыка і інш.), наведваць мастацкія гурткі.
    Навучальна-выхаваўчы працэс праводзяць лепшыя настаўнікі, якія праходзяць конкурсны адбор
    Гэта — вопытныя педагогі пераважна з прысвоенымі прафесійнымі катэгорыямі, у тым ліку з вучонымі званнямі
    Яшчэ больш вучняў ахоплена анлайн-навучаннем як у самой Польшчы, так і іншых краінах свету
    Школа прымае статус міжнароднай, бо ў яе навучаліся ці навучаюцца беларускія дзеці з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Албаніі, Англіі, Балгарыі, Беларусі, Германіі, Грузіі, ЗША, Ірана, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Кіпра, Латвіі, Літвы, Малдовы, Партугаліі, Польшчы, Расіі, Турцыі, Украіны, Францыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Швецыі, Японіі
    З 2023 года фарміруюцца філіялы БШВ
    Працавалі філіялы з анлайн-навучаннем у гарадах Польшчы (Беласток, Варшава, Гданьск, Кракаў), Грузіі (Батумі, Тбілісі), Літвы