2. сб. *Памінальніца. Канец Памінальнага тыдня. Калі «вея» ў нядзелю, то авёс трэба сеяць на 9-м тыдні, калі ў панядзелак — то на 8-м, калі ў сераду ці чацвер — то пакідалі «дзесяцінкі дзве».
4. п. Казімір.«Святы Казімір дровы сякець і ў клад кладзець».
5. а. Васіль Капальнік. Са стрэх капае.
8. пт. * Дзедава пятніца.
9. сб. *Масленыя Дзяды (Бабы). «Дзяды не зналі бяды, а нашы ўнукі зазналі мукі». Янка, Паўраценне. Мядзведзь паварочваецца ў бярлозе на другі бок.
11. п. *Рабы тыдзень, Вясельніца, Развітальны, Сырапусны, Масленічны тыдзень. Тыдзень перад Масленіцай. Які добры дзень на Масленым тыдні, у той дзень ад Іллі сеялі лён. Дзяўчаты вешалі «калодкі» не жанатым хлопцам. *Дзень сустрэчы на Масленым тыдні.
12. а. *Залвіцыны вячоркі. Рыгор. «На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора».
13. с. *Лысая серада. На ўзгорках з’яўляюцца «праталіны-залысіны».
14. ч. *Блакітны чацвер. Тумановы дзень. *Крывы, Тлусты чацвер, Валосы, Валосся. Свята жывёлы. «На Валосага бліны пяклі ці аладкі, каб былі валы гладкі». Аўдоцця Вясноўка, Аўдокі. Гуканне вясны. «На Аўдокі голы бокі». (1.03 Новы год /Новае лета у мінулым, сакавіцкі каляндарны стыль). «Святы Еўдакей … пераступ года», «Калі на Аўдакеі добрае надвор’е, то будзе добры лён».
15. пт. *Цешчыны вечары. Хвядот. «На Хвядота занос — усё сена знясе».
17. н. *Масленіца. «Масленіца ў „вятху“ (пасля поўні) — дзяржы пшаніцу ў мяху, сей пшаніцу на ўсю руку». *Развітальны, або Дараваны дзень. *Гуканне вясны. «Блаславі, божа, зіму замыкаці, вясну загукаці». На Палессі вадзілі карагоды, «спявалі чырачку», насілі ёлку з вянком. Герасім Гракоўнік. «Герасім гракоў прыгнаў».
18. п. *Паласказуб. Першы дзень Вялікага посту (да 4.05). Паласкалі зубы гарэлкаю (у час посту больш не пілі).
19. а. Язэп. «Святы Язэп сярод посту шлюб дае прахвосту» (забарона на шлюб). «На Язэпа пагода — год ураджайны».
20. с. *Уступная серада. Каб урадзіў лён, мылі верацёны ці калаўроты, хадзілі ў карчму і пераскаквалі цераз пень. Веснавое раўнадзенства. 03.06 гадз.
22. пт. Саракі. Было Новым годам/летам. Свята вясновага раўнадзенства. «Дзень з ноччу мераецца». «Святыя Саракі наперад пайшлі». Свята птушак. Прылятае 40 выраяў. «Святыя Саракі ў поле саху валаклі». Пліска. «На святога Пліска праб’ець лёд і пліска».
23. сб. *Зборава субота. Абрад «споведзі дзежкі».
*Зборніца, Ізбор. Адзін з варыянтаў Новага года/лета пасля прыняцця юліянскага летазлічэння. «Святы Ізбор упярод ступіць». Пачатак збору селяніна ў поле.
24. н. * Пальмова (Вербна) нядзеля. «Вярба б’е, не я б’ю».
25. п. Дабравешчанне, Звеставанне. «І птушка гнязда не кладзе». Прылёт бусла. Гуканне вясны. Было Новым годам/летам. «Перша свята — нова летца, Благавешчан зямлю сушыць». Рыгор. «На Рыгора зіма ідзе ў мора».
26. а. Міжблагавешчыны (да 7 красавіка). Забарона на «запасванне» кароў.
30. сб. Аляксей Цёплы. Дзень рыбалова. «На Цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік на хвою».
31. н. *ВЯЛІКДЗЕНЬ у католікаў. Матрона. «На Матрону шчупак хвастом лёд разбівае».