Навіны

Беларуская школа ў Варшаве адкрывае набор вучняў на 2024-25 навучальны год

Беларуская школа ў Варшаве існуе з верасня 2022 года. Афлайн-заняткі былі арганізаваны ў аддзелах школы гарадоў Польшчы і іншых краін. У анлайн-рэжыме праводзіліся ўрокі з прадстаўнікамі 28 краін свету (Албаніі, Беларусі, Грузіі, ЗША, Італіі, Кіпра, Расіі, Турцыі, Японіі і інш.)

У школе арганізуюцца дадатковыя заняткі да адукацыі краіны пражывання па беларускаму комплексу прадметаў: мова і літаратура, гісторыя, Чалавек і свет, мастацтва Беларусі і інш. (да пяці гадзін у тыдзень).
У суботніх аддзелах БШВ таксама праводзяцца дадатковыя афлайн-кансультацыі па матэматыцы і іншых прадметах, мастацкія гурткі.
Вывучаючы прадметы, якіх няма ў планах замежных школ, дзеці атрымліваюць духоўную сувязь з Радзімай, беларускасць, пры спрыяльных умовах змогуць бесстратна працягнуць навучанне ў вольнай Беларусі.

Шаноўныя бацькі і дзеці!
Школа мае намер працягваць сваю працу і ў новым навучальным годзе.

Каб планаваць далейшую дзейнасць, нам важна ведаць, колькі дзяцей застаецца далей навучацца і колькі далучыцца новых. Калі ласка, запоўніце анкету, якая будзе лічыцца вашаю заяўкай на новы навучальны год. Гэтую анкету можна запоўняць да 1 верасня.

Аплата за навучанне не патрабуецца.

Да сустрэчы ў новым навучальным годзе!
2024-05-08 17:19