Беларуская школа ў Варшаве (БШВ) існуе з верасня 2022 года. Афлайн-заняткі арганізоўваліся ў філіялах школы (Беласток, Варшава, Гданьск, Кракаў). У анлайн-рэжыме праводзіліся ўрокі з прадстаўнікамі больш чым з 30 краін свету (Англіі, Беларусі, Грузіі, ЗША, Ірана, Італіі, Кіпра, Расіі, Турцыі, Украіны, Японіі і інш.). У школе арганізуюцца дадатковыя заняткі да адукацыі краіны пражывання па беларускім кампаненце прадметаў: мова і літаратура, гісторыя, мастацтва Беларусі і інш. (да пяці гадзін у тыдзень афлайн, да трох - анлайн).
У суботніх аддзелах БШВ таксама могуць праводзіцца дадатковыя афлайн-кансультацыі па іншых прадметах, мастацкія гурткі. Вывучаючы прадметы, якіх няма ў планах замежных школ, дзеці атрымліваюць духоўную сувязь з Радзімай, беларускасць, пры спрыяльных умовах змогуць бясстратна працягнуць навучанне ў вольнай Беларусі.
Каб планаваць далейшую дзейнасць, нам важна ведаць, колькі дзяцей застаецца далей навучацца і колькі далучыцца новых. Калі ласка, запоўніце анкету, якая будзе лічыцца вашаю заяўкай на новы навучальны год.
Вы будзеце інфармаваныя аб выніках набору і кроках далучэння да заняткаў.