Беларуская школа ў Варшаве адкрывае набор вучняў на 2026-27 навучальны год
Беларуская школа ў Варшаве (БШВ) існуе з верасня 2022 года. Афлайн-заняткі былі арганізаваны ў аддзелах школы гарадоў Польшчы і іншых краін. У анлайн-рэжыме праводзіліся ўрокі з прадстаўнікамі 28 краін свету. Маюцца курсы для дзяцей 0-11 класаў.
У школе арганізуюцца дадатковыя заняткі да адукацыі краіны пражывання па беларускім кампаненце прадметаў: мова і літаратура, чалавек і свет, гісторыя, мастацтва Беларусі, а таксама - выяўленчае мастацтва, спевы, танцы і гульні, батлейка (да пяці гадзін на тыдзень).
Навучанне праводзіцца па суботах у абсталяваных кабінетах школы № 395 Варшавы (ul. Sierakowskiego 9).
Каб планаваць далейшую дзейнасць, нам важна ведаць, колькі дзяцей застаецца далей навучацца і колькі далучыцца новых. Калі ласка, запоўніце анкету, якая будзе лічыцца вашаю заяўкай на новы навучальны год. Прапанаваная анкета можа служыць заявай для паступлення ў школу на 2026-2027 навучальны год.
Вы будзеце інфармаваныя аб выніках набору і кроках далучэння да заняткаў.