Навіны

Падтрымай Беларускую Школу ў Варшаве!

Беларускай школа ў Варшаве існуе ўжо чацверты год і актыўна развіваецца, каб прапаноўваць дзеткам і бацькам цікавыя, грунтоўныя і разнастайныя заняткі. Нашая мэта – дапамагчы дзеткам захаваць сувязь з Беларуссю незалежна ад іх месцазнаходжання.
Вучнямі нашай школы становяцца беларускія дзеці, якія атрымліваюць веды па асноўных прадметах ва ўстановах краіны пражывання, а па прадметах беларускага кампанента (роднай мове і літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі і інш.) на занятках па суботах (да 5 гадзін), каб не адстаць ад сваіх аднагодкаў на радзіме, і таксама займаюцца беларускімі танцамі і гульнямі, батлейкай, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам і маляваннем, вывучаюць свае песні і народныя святы.

Прыемна, што некаторыя з іх звязаны са школай ужо чацвёрты год.

Рознабаковая дзейнасць у школе патрабуе матэрыяльнай падтрымкі. Падтрымайце беларускую школу. З пытаннямі можна звяртацца на адрас: belaruskaja.szkola@gmail.com

Падтрымаць Беларускую Школу ў Варшаве можна па спасылцы.